Капыляне маюць магчымасць набыць тавары па прывабным кошце

Новости

Справа ў тым, што да 21 снежня ў большасці прамтаварных магазінаў горада і раёна праходзіц ьакцыя “Тэрыторыя нізкіх цэн” па продажы нехарчовых тавараў са скідкамі ад сфарміраванага рознічнага кошту ў сярэднім каля 15%.

Таксама заключаны дагаворы на зніжэнне кошту некаторых айчынных вытворцаў. Напрыклад, напярэдадні Новага года ў капыльскіх магазінах можна набыць СА скідкай швейныя вырабы ААТ “БелКрэда”, ЗАТ “Калінка”, ААТ “Элема” (апошняя фабрыка прапануе скідку 45% ад адпускной цаны). Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Галактыка-Трэйд” (былы завод “Віцязь”) і УП “Гандлёвая кампанія “Гарызонт” знізілі кошт на некаторыя мадэлі тэлевізараў.

На 20 і 29 снежня ў многіх гандлёвых аб’ектах запланавана правядзенне акцыі “Ноч скідак” (у Капылі яны будуць працаваць да дзвюх гадзін ночы).

А 28 снежня ў гандлёвых арганізацыях Капыля, як і ўсёй нашай краіны пройдзе акцыя “Адзіны дзень скідак”. Цэны на нехарчовыя тавары будуць зніжаны на 15%. Магазіны будуць працаваць без перапынку на абед.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *