В Копыле установлена новогодняя елка

Актуально Галоўныя падзеі

 

Ужо другі год капылян і гасцей горада будзе радаваць штучная 12-метровая ёлка. Праўда, на гэты раз яна зноў змяніла месца сваёй “прапіскі”.

На мінулым тыдні навагоднюю прыгажуню ўстанавілі на пляцоўцы каля ўваходу ў раённы Цэнтр культуры. Мантажом галоўнага навагодняга атрыбута займаліся работнікі КУП “Капыльская ЖКГ”. Дарэчы, яны ж упрыгожвалі да свята і іншыя аб’екты ў горадзе.

А для тых, хто захоча набыць у свой дом сапраўдную лясную прыгажуню, у хуткім часе пачнуць працаваць ёлачныя кірмашы, дзе нават самыя патрабавальныя пакупнікі змогуць выбраць дрэўца на свой густ.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *