Успех Александра Байчука на соревнования пахарей в Ленинградской области

Образование

Дэлегацыя Капыльскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага кале-джа наведала дзяржаўную бюджэтную ўстанову сярэдняй прафесійнай адукацыі “Мічурынскі аграрны тэхнікум” Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі, дзе праходзіў міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства “Фермер 2014”.

Александр Байчука
Александр Байчука

У конкурсе прынялі ўдзел 9 каманд з Расіі, 2 – з Фінляндыі, а Беларусь прадстаўляў навучэнец УА “Капыльскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж” Аляксандр Байчук. Навыкі і ўменні, атрыманыя на занятках тэарэтычнага і практычнага навучання, дапамаглі Аляксандру дастойна прадставіць капыльскі каледж і, наогул, Рэспубліку Беларусь. Найбольш удаліся прадстаўніку нашага каледжа такія заданні, як “Ваджэнне трактара”, “Пагрузка паддонаў” і “Ворыва”. Аляксандр паказаў трывалыя навыкі і ў выніку быў узнагароджаны Ганаровай граматай і каштоўным падарункам.

Наогул, узровень прафесіяналізму юнакоў і дзяўчат фарміруецца праз сістэму конкурсаў прафесійнага майстэрства. У каледжы сталі традыцыйнымі конкурсы “Лепшы па прафесіі” па прафесійных кваліфікацыях “повар”, “швачка”, “вадзіцель аўтамабіля”, “муляр”. Мы заявілі аб сабе і ў абласным конкурсе прафмайстэрства па спецыяльнасці “Тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання”, дзе занялі першае месца сярод аналагічных устаноў вобласці. Паказалі свае здольнасці ў Рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства WorldSkills Belarus-2014, які праходзіў у рамках Чэмпіянату свету па хакеі ў горадзе Мінску.

Ірына ЛІТВІНКА,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце УА “Капыльскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *