Засцерагчыся ад грыпу

Новости

Імунізацыяй супраць грыпу па стане на 23 кастрычніка па раёне ахоплена 7349 чалавек, што складае 24,2% насельніцтва Капыльшчыны.

Як паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Сяргей Басалыга, з гэтай колькасці прышчэпкі зроблены 1636 дзецям, у тым ліку ва ўзросце з шасці месяцаў да трох гадоў — 60. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту надзейную засцярогу ад хваробы атрымалі 1958 чалавек, мясцовага — 3674, прадпрыемстваў і арганізацый — 1707, за асабістыя сродкі — 10 грамадзян. Кантроль за арганізацыяй кампаніі працягваецца.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *