Общество Красного Креста проводит благотворительную акцию

Общество

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа з 1 кастрычніка па 5 снежня праводзіць штогадовую рэспубліканскую кампанію “Клопат”. Яе мэта — аказанне дапамогі адзінокім пажылым, цяжка хворым людзям, інвалідам падчас шматлікіх акцый, дабрачынных мерапрыемстваў.

У рамках кампаніі арганізавана акцыя “Міласэрнасць”. У яе ходзе будзе ажыццяўляцца збор ахвяраванняў ад арганізацый розных форм уласнасці і насельніцтва (прадукты харчавання, цёплае адзенне, сродкі асабістай гігіены і догляду). Вялікая просьба, калі рэчы не зусім новыя, то яны павінны быць у добрым стане, гатовыя да выкарыстання, пасля хімічнай чысткі ці стараннага мыцця і прасавання.

Калі ў вас ёсць жаданне дапамагчы, тэлефануйце ў раённую арганізацыю БТЧК (мабільны тэлефон 8 (033) 632-39-25). Мы звяртаемся да індывідуальных прадпрымальнікаў, пярвічных арганізацый, валанцёраў таварыства з заклікам прыняць актыўны ўдзел у правядзенні кампаніі.

Ніна ЖУК,

старшыня Капыльскай РА БТЧК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *