Самая лепшая ў свеце

Сям'я

Мама – родны і самы дарагі чалавек на свеце, які даў нам самае каштоўнае – жыццё. Яна не проста любіць сваё дзіця, а разумее яго і ў шчасці, і ў горы. Мама – самае цудоўнае слова. Яно гучыць прыгожа на розных мовах свету.

Я хачу расказаць пра сваю маму, Святлану Уладзіміраўну. Мамачка вельмі прыгожая. У яе кароткія чорныя валасы, вялікія вочы, тонкія бровы-дужачкі, якія нагадваюць месяц-сярпок, ласкавы, пяшчотны, напоўнены любоўю і дабрынёй погляд, а рукі дораць цеплыню. Мама – мой надзейны сябар. Яна заўсёды дае добрыя парады, падтрымлівае ў цяжкую хвіліну. Я ганаруся сваёй добрай, шчырай, спагадлівай, таленавітай мамачкай і вельмі люблю, заўсёды буду яе любіць, паважаць, шанаваць і берагчы.

Настасся КАМЕНКА,

вучаніца 7 “Б” класа гімназіі №1 г. Капыля



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *