Працаваць у больш цесным кантакце

Зваротная сувязь

на прыёме ў дэпутата Г. Я. Вечар
на прыёме ў дэпутата Г. Я. Вечар

Свой чарговы прыём грамадзян па асабістых пытаннях дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Бойка правёў у Доктаравіцкім сельсавеце.

Пасля заканчэння Анатоль Сцяпанавіч пракаменціраваў пытанні, з якімі да яго звярталася  насельніцтва:

— Да мяне звярнуліся шэсць чалавек. Трэба адзначыць, што некаторыя з іх агучвалі калектыўныя просьбы ці скаргі. Разгледзім некаторыя больш падрабязна. Напрыклад, прыйшла Галіна Яфімаўна Вечар — жанчына даволі заслужаная, узнагароджаная ордэнамі Працоўнай славы і Працоўнага Чырвонага Сцяга. З ёй атрымалася казусная сітуацыя: паўгода таму быў здзейснены крадзеж некаторай тэхнікі, аднак да гэтага часу злодзей не знойдзены. Супрацоўнікі міліцыі абследавалі месца злачынства, але больш ніякай інфармацыі ад іх не паступіла. Яны маглі зрабіць гэта нават праз участковага, аднак такое не здарылася.

Шэраг пытанняў датычыўся жыллёва-камунальнай службы. Напрыклад, у аграгарадку Н. Доктаравічы па вул. Маладзёжнай ужо шмат гадоў як пракладзены водаправод, аднак 21 жылы дом да яго так і не падключаны. Лічу, што ў гэтым ёсць недапрацоўка мясцовай улады. Таму што тут «закапаны» бюджэтныя грошы, і гэта стварае сітуацыю для людскога незадавальнення.

Ёсць пытанне і наконт якасці вады ў аграгарадку. Прычына хутчэй за ўсё хаваецца ў забруджванні воданапорнай вежы, якая наўрад ці калі чысцілася. Таксама ўзняты праблемы вулічнага асвятлення, крадзяжу з мехмайстэрняў металалому і здача яго як бытавога.

Думаю, што большасць пытанняў можна вырашыць на месцы, не шукаючы дадатковай дапамогі зверху, проста кантакт паміж насельніцтвам і мясцовай уладай павінен быць больш цесным.

Запісаў Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *