Медальны рэкорд

Актуально Галоўныя падзеі

медалісты раёна
медалісты раёна

Сёлета навучальны год стаў рэкордным на колькасць навучэнцаў, якія закончылі  сярэднія навучальныя ўстановы з адзнакай. У параўнанні з 2013-м колькасць залатых і сярэбраных медалістаў у Капыльскім раёне павялічылася больш чым у тры разы.

Пасля здачы экзаменаў выпускнікі школ раёна атрымалі 23 залатыя і адзін сярэбраны медаль (летась – толькі 7 залатых).

Найбольшая колькасць выдатнікаў вучобы навучалася ў сярэдняй школе №3 і гімназіі №1 (па 6 медалістаў), сярэдняй школе  №2  г. Капыля (5), Пацейкаўскай СШ (3). Таксама па адным медалісце маецца ў Старыцкай, Грозаўскай, Камсамольскай і Лясноўскай сярэдніх школах.

Асноўная частка выпускнікоў ужо вызначылася з выбарам вышэйшай навучальнай установы і спецыялізацыі, па якой будзе навучацца. Найбольшую цікавасць выдатнікі вучобы праяўляюць да IT-тэхналогій, эканомікі, менеджменту, юрыспрудэнцыі, медыцыны, замежных моў і тэхнічных навук.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *