Вучыліся ў капыльскіх педагогаў

Образование

Пасяджэнне абласной калегіі ў РЦК

На мінулым тыдні ў г.Капылі адбылася калегія ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама. У ёй прынялі ўдзел начальнік упраўлення адукацыі  Мінаблвыканкама Галіна Казак, рэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Святлана Сітнікава, спецыялісты ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, начальнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму Мінскай вобласці і кіраўнікі ўстаноў адукацыі абласнога падпарадкавання.

Асноўнае пытанне, якое было вынесена на калегію, — вядзенне рамонту ўстаноў адукацыі гаспадарчым спосабам. Таксама ўвага педагогаў Міншчыны была скіравана і на сістэму адукацыі раёна.

Удзельнікі маршруту №3 у ”Сонейку”
Удзельнікі маршруту №3 у ”Сонейку”

Для аператыўнасці і эфектыўнасці работы калегіі былі распрацаваны чатыры маршруты па ўстановах Капыльшчыны. Удзельнікі наведалі гімназію №1, СШ №3, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка”, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, санаторны яслі-сад г. Капыля, Камсамольскі ВПК, Капыльскую дапаможную школу-інтэрнат. Падчас аб’езду кіраўнікі наведваемых структур давалі тлумачэнні пра сістэму падыходаў у рабоце, пра першыя крокі ў правядзенні рамонту памяшканняў, устаноўцы сістэмы відэаназірання. Удзельнікі калегіі таксама змаглі высветліць некаторыя іншыя аспекты дзейнасці ўстаноў, якія не сустракаюцца ў іх раёнах. У прыватнасці, давялося пабываць на маршруце №3. Першым прыпынкам тут стаў дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка”. І гэта невыпадкова — у мінулым годзе ўстанова адукацыі стала пераможцай у намінацыі “Лепшая дашкольная ўстанова” па выніках спаборніцтва “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі” сярод устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Таму ўдзельнікі калегіі змаглі ўпэўніцца, што калектыў заслужана атрымаў узнагароду: узорны парадак і ўтульнасць у кожным пакоі, безліч цацак для дзяцей, прадуманая сістэма работы ўсяго калектыву. Спадабаліся гасцям “Сонейка” прывітальныя словы выхаванцаў установы і міні-спектакль па матывах казкі “Дзюймовачка”, які, дарэчы, прайшоў у адрамантаванай тэатральнай студыі.

Маленькія артысты дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
Маленькія артысты дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці

Далей на маршруце была сярэдняя школа №3 г. Капыля. Тут з ходам рамонтных работ пачалі знаёміцца адразу з прышкольнай тэрыторыі, дзе ўжо часткова ўстаноўлена новая агароджа. Дырэктар установы Вадзім Салавей растлумачыў прысутным, якім чынам удаецца знаходзіць грошы на яе замену, адзначыў, што яе ўстаноўкай займаецца сам калектыў. Пасля невялікага канцэрта ў вестыбюлі СШ №3 удзельнікам калегіі паказалі адрамантаваныя класы, дзе ўжо вядуцца заняткі, а таксама тыя, што толькі днямі ператварыліся ў сучасныя кабінеты. Вадзім Салавей патлумачыў, што рамонт ідзе паступова.

Пасля ў зале раённага Цэнтра культуры прадстаўнікі кожнага маршруту выказалі ўражанні ад убачанага, адзначылі многія станоўчыя моманты ў арганізацыі работы наведаных устаноў. Некаторыя кіраўнікі раённых аддзелаў адукацыі, спорту і турызму выказалі жаданне больш падрабязна пазнаёміцца з вопытам работы Капыльскага дзяржаўнага прафе-сійна-тэхнічнага каледжа, Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці

У нядаўна адрамантаваным класе СШ №3 ужо ідуць заняткі
У нядаўна адрамантаваным класе СШ №3 ужо ідуць заняткі

“Сонейка”. У цэлым, абагульняючы вынікі ўбачанага, адзначанага калегамі, Галіна Казак дала станоўчую адзнаку развіццю кожнай наведанай установы, вядзенню рамонту ўстаноў адукацыі. Таксама  яна падкрэсліла, што аддзелачныя работы ў памяшканнях павінны ісці ў кожнай установе, пры тым не парушаючы навучальны працэс. На гэта накіроўвае і губернатар Міншчыны Сямён  Шапіра. Такая практыка правядзення рамонту характэрна для Слуцкага, Салігорскага, Барысаўскага, Уздзенскага і некаторых іншых раёнаў сталічнай вобласці.

Важным пытаннем, якое разгледжана на калегіі, стала работа з рэзервам кіруючых кадраў. Загадчык сектара арганізацыйна-кадравай работы ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Святлана Глябовіч расказала пра сістэму падрыхтоўкі будучых кіраўнікоў, асноўных напрамках, існуючых праблемах у рабоце абласной праграмы “Кадры” .

На прышкольнай тэрыторыі СШ №3
На прышкольнай тэрыторыі СШ №3

Пра крокі, якія прадпрымае Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі для паляпшэння  ўмоў  і  аплаты   працы  педагогаў, праводзімыя мерапрыемствы ў гэтых напрамках,  паведаміў   яе  старшыня Мікалай Башко.

Заключным момантам мерапрыемства стала падпісанне абноўленага пагаднення ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама з абласной галіновай прафсаюзнай арганізацыяй.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота  аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *