«Бронза» — у каманды Міншчыны

Спорт

У фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў камандным заліку Мінская вобласць заняла трэцяе месца ў старэйшай узроставай групе. Адметна, што з сямі страляючых лыжнікаў чацвёра —  прадстаўнікі г. Капыля: Алена Пятрыка, Паліна Вабішчэвіч, Аляксандр Мельнікаў і Руслан Гарнастай.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *