За бяспечнае дзяцінства

Образование

Завяршыўся раённы этап агляду-конкурсу «Бяспечнае дзяцінства» сярод устаноў дашкольнай адукацыі Капыльскага раёна.

Падчас правядзення дадзенага спаборніцтва ўсе ўдзельнікі прадэманстравалі сістэматычную і мэтанакіраваную работу па фарміраванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту бяспечных паводзін у штодзённым жыцці, творчы падыход да прадстаўлення матэрыялаў.

Пераможцам раённага этапу прызнана ДУА «ДЦРД «Сонейка» г. Капыля» (загадчык З. М. Мысіна). Менавіта гэта адукацыйная ўстанова прадстаўляе раён на абласным этапе агляду-конкурсу. Пераможцамі ж у намінацыі «Песня на тэматыку асноў бяспекі жыццядзейнасці» прызнаны ДУА «Санаторны яслі-сад г. Капыля» (загадчык Н. П. Дзямідчык) і ДУА «Мажскі ВПК д/с-ПШ» (дырэктар М. В. Ясючэня).

Дзіяна ТКАЧЭНКА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *