Па благаславеннi Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Паўла ў Капылi праходзiць праваслаўная выстава-кiрмаш «Радасць слова»

Актуально Галоўныя падзеі

Самымі яркімі экспанатамі на выставе ў раённым Цэнтры культуры сталі факсімільныя выданні ўнікальных кніг духоўнай культуры Беларусі: «Полацкае Евангелле» (першакніга Беларусі ХII стагоддзя), «Слуцкае Евангелле» (праваслаўная святыня  Беларусі  ХVI  стагоддзя), «Жыццё блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра ў горадзе Полацку» (ХII стагоддзе).

Адкрыццё выставы пачалося з набажэнства, якое разам з прыхаджанамі правёў благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. Пасля гэтага святар пагутарыў з наведвальнікамі (на здымку), а таксама папоўніў асабістую бібліятэку некалькімі кнігамі. Да ўвагі ўсіх, хто завітаў на выставу, быў прапанаваны шырокі выбар духоўнай, адукацыйнай і дзіцячай літаратуры, шмат аўдыё- і відэапрадукцыі, ікон і царкоўных рэчаў, гаючыя травяныя зборы. Адначасова ў фае РЦК ішла дэманстрацыя відэафільмаў праваслаўнай тэматыкі. Таксама хрысціяне змаглі прыкласціся да іконы святой праведнай Монікі, апякункі сям’і, заступніцы бацькоў і маці.

У нядзелю, 2 сакавіка, выстава-кірмаш «Радасць слова» завяршае сваю работу.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *