У свеце лічбаў і разлікаў

Галоўныя падзеі

З самага дзяцінства цяперашні галоўны эканаміст ААТ “Піянер-Агра” Алена Дзіткоўская захаплялася светам лічбаў. У многім уплыў на выбар будучай прафесіі аказала яе матуля, якая была ў гэтай жа гаспадарцы намеснікам галоўнага бухгалтара. Нават жартавала, што прыйдзе час, і яны будуць працаваць у адным кабінеце. Так яно і атрымалася.

Пасля заканчэння ў 1995 годзе інстытута народнай гаспадаркі Алена Міхайлаўна пачала сваю дзейнасць у сельгаспрадпрыемстве бухгалтарам, потым эканамістам па працы. З 2001 года – галоўны эканаміст.

– “Піянер-Агра” – гаспадарка даволі моцная ў раёне, – адзначае Алена Дзіткоўская. – Таму і працаваць тут вельмі прыемна. За 2013 год атрыманы прыбытак 3 млрд рублёў, сярэднямесячная заработная плата складае 3,5 млн рублёў (25% росту да папярэдняга года), якая заўсёды выплочваецца своечасова. Хачу выказаць удзячнасць усім спецыялістам, разам з якімі распрацоўваем праграмы, мерапрыемствы, а яшчэ майму настаўніку – былому галоўнаму эканамісту Людміле Іосіфаўне Чаркас, якая перадала мне свой багаты вопыт.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *