Юныя даследчыкі Капыльшчыны

Образование

30 – 31 кастрычніка ў сталіцы адбыўся абласны конкурс даследчых работ у рамках навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў устаноў адукацыі. Дастойныя вынікі паказала каманда Капыльскага раёна. Даследчыя работы юнакоў і дзяўчат былі прадстаўлены ў шасці секцыях.

У пятніцу, 5 лістапада, у метадычным кабінеце раённага аддзела адукацыі адбылася сустрэча кіраўніцтва аддзела адукацыі райвыканкама з настаўнікамі і вучнямі школ раёна, чые работы былі адзначаны на абласной навукова-практычнай канферэнцыі. Разам з юнымі даследчыкамі прысутнічалі і іх бацькі. Начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў падзякаваў прысутным за іх самаадданую працу і ўручыў настаўнікам, юным даследчыкам і іх бацькам падзячныя лісты.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *