Стартаваў кубак раёна па мiнi-футболе

Сцежкай здароўя

У сярэдзіне студзеня стартаваў Кубак раёна па міні-футболе. У барацьбу за першынство ўступілі восем каманд. Дружына аддзялення футболу спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву мае дзве перамогі,  па адной — у футбалістаў раённага аддзела ўнутраных спраў, Капыльскага прадпрыемства будаўнічых сістэм і маладзёжнай зборнай «Юнацтва». Сустрэчы праходзяць у вячэрні час з 20 да 22 гадзін па серадах і пятніцах, таму аматары футболу могуць убачыць відовішчныя матчы, наведаўшы фізкультурна-аздараўленчы комплекс горада Капыля.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *