Зімовая вясёлка над Капылём

Актуально Галоўныя падзеі

У першай палове панядзелка многія сталі сведкамі ўнікальнай з’явы прыроды — зімовай вясёлкі. Убачыць яе ў гэты перыяд — вялікая ўдача. Па народных прыкметах лічыцца, што зімовая вясёлка прынясе шчасце і ўдачу.

Як тлумачаць сіноптыкі, гэта з’ява называецца «гало». Натуральна, у марознае надвор’е вясёлка не такая яркая, як летам. Аднак яе колеры можна лёгка адрозніць. Па статыстыцы, такі аптычны эфект узнікае вельмі рэдка. Для гэтага патрэбны тры элементы: моцны мароз, высокая вільготнасць і яркае сонца. Супадаюць такія ўмовы не часта і абавязкова падчас рэзкай змены надвор’я, напрыклад, перад набліжэннем завірухі ці паніжэннем тэмпературы.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *