Зiма уступiла у свае правы

Актуально Галоўныя падзеі

Сітуацыя выклікае заклапочанасць перш за ўсё ў аўтамабілістаў. Як спраўляюцца арганізацыі, якія абслугоўваюць дарогі горада і раёна, даведаліся ў спецыялістаў адпаведных службаў.

Дырэктар КУП “Капыльская ЖКГ” Дзмітрый Дзямідчык запэўніў, што работнікі камунальнай службы,  тэхніка своечасова робяць ачыстку вуліц, тратуараў і двароў. У горадзе пастаянна працуе два трактары, якія пашыраюць праблемныя ўчасткі на перакрыжаваннях вуліц, пад’езды на прыдамавую тэрыторыю шматпавярховак. Няма праблем і ў пешаходаў: тратуары пачышчаны і пасыпаны пясчана-солевай сумессю.

Інжынер па бяспецы руху філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” —  “ДРБУ №124” Андрэй Леус расказаў, што сітуацыя на дарогах стабільная. На расчыстцы задзейнічаны шэсць трактароў, шэсць МАЗаў з адваламі, два аўтагрэйдары. Фактычна, моцных снегападаў яшчэ не было. Толькі адзін дзень, 16 студзеня, на Капыльшчыне ішоў моцны снег, і тэхніка працавала больш інтэнсіўна. Тады ў сярэднім па раёне выпала 15 мм ападкаў (амаль паўмесячнай нормы). У астатнія дні работа філіяла адбывалася ў штатным рэжыме. Увогуле, у студзені расчышчана 1183 кіламетры (амаль па два разы чысцілася кожная дарога). Па магчымасці дарожнікі стараюцца аператыўна ачышчаць і аўтобусныя прыпынкі. На праблемных участках выкарыстоўваецца і пасіўны метад абароны ад снежных заносаў — устаноўлена 2180 метраў шчытоў.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *