“Лясное” і “Прамень” — аб’ядналіся

Экономика

У раёне працягваецца рэарганізацыя сельгаспрадпрыемстваў

Як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, з 29 лістапада перастала існаваць як асобная гаспадарка РСУП “С “Прамень”, якое далучылася да КСУП “С “Лясное”. Да канца бягучага года павінна завяршыцца аб’яднанне адкрытых акцыянерных таварыстваў “Піянер-Агра” і “Мажа-Агра”, “Ціміразеўскі” і “Малінава”, дзе ўжо прайшлі сходы акцыянераў і рыхтуюцца адпаведныя дакументы. Хутчэй за ўсё будзе перанесены на пачатак 2014 года і працэс аб’яднання ААТ “Скабін” і “П-з Дусаеўшчына”, ААТ “Старыца-Агра” і СГФ “Крыніца”, паколькі яшчэ не вырашана пытанне па адзінстве формы іх уласнасці.

Маргарыта САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *