Імунізацыя завяршаецца

Наша здароўе

Кампанія па правядзенні імунізацыі насельніцтва Капыльшчыны супраць грыпу падыходзіць да завяршэння.

Як паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Кароль, па стане на 20 лістапада ёй ахоплены 12 044 чалавекі, што складае 38,83% насельніцтва раёна. З гэтай колькасці прышчэпкі зроблены 2157 дзецям, у тым ліку ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў – 88. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту імунізаваны 7808 чалавек, мясцовага бюджэту – 3030, прадпрыемстваў, арганізацый – 1135, за асабістыя сродкі – 71 грамадзянін.

Сяргей Козел

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *