Размова пра аплату, ахову працы і заканадаўства

Галоўныя падзеі

На чарговым семінары-нарадзе з суб’ектамі малога і сярэдняга бізнесу, які прайшоў на чале з намеснікам старшыні Капыльскага райвыканкама Алай Раманоўскай, быў разгледжаны шэраг актуальных пытанняў.

Развіццю гібкіх сістэм аплаты працы ў сучасных умовах было прысвечана выступленне начальніка аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святланы Лятчэня. Таксама была звернута ўвага на тэрміны і перыядычнасць выплаты заработнай платы, справаздачнасць наймальніка ў выпадку парушэння тэрмінаў яе выплаты.

На парадку навучання і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы спыніўся вядучы спецыяліст вышэйназванага аддзела Анатоль Рудэнка.

Начальнік аддзела кантролю за арганізацыямі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Капыльскім раёне Андрэй Гірко растлумачыў асноўныя палажэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №455 ад 7 кастрычніка 2013 г. “Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання, пераацэнкі маёмасці і спагнання арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці” і Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №5 ад 11 верасня 2013 г. Таксама быў разгледжаны парадак налічэння, утрымання і пералічэння падаходнага падатку з даходаў фізічных асоб і іншых выплат камерцыйнымі арганізацыямі.

Асноўныя патрабаванні па захаванні дзеючага санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства нагадаў урач-гігіеніст, загадчык аддзела гігіены ДУ “Капыльскі райЦГЭ” Мікалай Новік.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *