Капыльскаму літаратурнаму аб’яднанню “Вясёлка” – 50

Актуально Галоўныя падзеі

Роўна 50 гадоў таму была надрукавана першая літаратурная старонка  ў газеце “Слава працы”. Дзякуючы сучаснай тэхніцы, мы маем магчымасць паказаць яе сённяшняму чытачу менавіта такой, якой яна была набрана  ўручную ў 1963 годзе.

З таго часу было надрукавана амаль 200 выпускаў. Таксама змяшчаліся творы пад рубрыкамі “Паэтычным радком”, “На паэтычнай арбіце”, “Літаратурны куток”. За кожным вершам ці апавяданнем стаіць аўтар, яго творчая натура, якой вельмі патрэбна падтрымка і разуменне. Іх знаходзілі. Вялікім дарадчыкам і, можна сказаць, настаўнікам для паэтаў у свой час быў Іван Пракарына. Менавіта ён у канцы 70-х прыдумаў назву для творчай суполкі. Шмат працавалі з аўтарамі Юрый Шыманскі, Усевалад Гурыновіч, Казімір Кухарчык.

Літаратурнае аб’яднанне “Вясёлка” на працягу стагоддзя слушна заяўляла аб сваім існаванні прозай, паэзіяй і песняй. У апошні час, дзякуючы творчай сумеснай рабоце рэдакцыі і раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі, яно набыло новае гучанне, напоўненае цікавымі сустрэчамі, пасяджэннямі.  Дзякуючы вялікай і карпатлівай рабоце дырэктара ўстановы культуры Таццяны Серай і старшыні літаратурнага аб’яднання “Вясёлка”, члена ГА “Беларускі саюз журналістаў” Казіміра Кухарчыка, літаратурнае аб’яднанне жыве і радуе нас сваім трапяткім і мілагучным словам.

Жадаю ўсім “вясёлкаўцам”, а таксама аматарам паэзіі і прозы, якія дасылаюць да нас свае творы, моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму, вялікага творчага натхнення і здзяйснення задум і мараў.

Марыя ШЭІНА,

галоўны рэдактар Рэдакцыі газеты “Слава працы”

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *