Пакуль жыве натхненне

Галоўныя падзеі

Першы мой верш быў надрукаваны ў газеце “Слава працы” ў 1993 годзе з лёгкай рукі журналіста Казіміра Іосіфавіча Кухарчыка. Сапраўдным настаўнікам для пачынаючых паэтаў быў тадышні рэдактар Іван Іванавіч Пракарына.

Не давала патухнуць літаб’яднанню і яго пераемніца – галоўны рэдактар Марыя Уладзіміраўна Шэіна. Яна арганізоўвала і праводзіла пасяджэнні рэдакцыйнага і аўтарскага актыву раённай газеты, запрашала паспрабаваць свае сілы паэтаў-аматараў розных узростаў, рабіла ўсё неабходнае, каб чытачы раёнкі пазнаёміліся з паэзіяй “вясёлкаўцаў”.

Работа калектыву газеты вялася ў цеснай сувязі з цэнтральнай раённай бібліятэкай імя А. Астрэйкі, якую ўзначальвае Таццяна Пятроўна Серая. Запрашаліся паэты Уздзеншчыны, Лагойшчыны. Што мне давалі гэтыя пасяджэнні? Я пазнаёмілася з паэтамі-аднадумцамі – прадстаўнікамі рознага ўзросту, розных прафесій.  Добра памятаю гутаркі з І. І. Пракарынам, У. М. Пасюкевічам, Л. Р. Мотуз, Т. М. Мінчэней, А. У. Траццяком, М. П. Майсюком, з цікавасцю слухала і маладых аматараў слова – Віку Матусевіч, Вольгу Шэіну, Руслану Гасанаву.

Я ўдзячна В. П. Кандыбовіч і Б. М. Дзенісюку (Слабадакучынская СШ), Г. А. Сінюк і С. А. Ліннік  (СДК в. Дусаеўшчына), Л. А. Муратавай і Н. І. Сурыновіч (Дзяржынская школа-сад), кіраўніцтву Цімкавіцкай, Мажскай школ, гімназіі №1 г. Капыля, настаўніцы Л. У. Лазоўскай, старшыні Капыльскага сельвыканкама В. М. Купрыенка, старшыні ветэранскай арганізацыі ААТ “П-з Дусаеўшчына” Ч. Ф. Грыгаровіч, якія запрашалі і запрашаюць мяне на розныя мерапрыемствы, дзе я мела  магчымасць  чытаць  свае  вершы дарослым, студэнтам, вучням. Я ўдзячна сваім чытачам і слухачам, паколькі вельмі  важна быць запатрабаваным. Гэта натхняе на новыя вершы.

Гады бягуць…

І павуцінай сцежку пракладае

Сярод валос ужо старасць злая,

Шкада, што ранавата ўсё ж крадзецца

І рыскамі маршчын на лоб кладзецца.

А сэрцу так не хочацца старэць,

Ды вось душа не хоча разумець,

Што чалавек свае этапы мае,

І з кожным годам свой узрост мяняе.

Але не буду я пакорнай лёсу.

Сустрэну старасць з галавой узнёслай.

Ядвіга МАЛЕВІЧ,

в. Дусаеўшчына

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *