З паэтычнага сшытка Iрыны КУРАТНIК

Пошта "СП"

Маёй спадчыне

Колькі аддадзена год плённай працы?!

Павага, паклон працавітым рукам:

Множылі роднага краю багацце

На гэтых шырокіх калгасных палях.

Дзякуй вялікі вам, хлебаробы,

І вам, кавалі, слесары – усе майстры,

Ранкам  устанеце росным, здаровым,

Бо вам працаваць ад зары да зары.

Хай нараджаецца моладзь у вёсках,

Каб справы было вам каму перадаць.

Доўгаю, роўнаю, вузкай палоскай

Каб землю ўнукі маглі ўзараць.

Мірнага неба, дастатка, любові –

І з Богам жывіце, як продкі жылі.

Людзі, жадаю вам добрае долі,

Каб сэрца і ногі сюды вас вялі!

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *