Супраць карупцыi

Новости

На каардынацыйнай нарадзе, якая прайшла пад старшынствам пракурора Аляксандра Алісевіча, абмяркоўваліся меры па супрацьдзеянні карупцыі і эканамічным злачынствам у Капыльскім раёне.

Аналізуючы сітуацыю, Аляксандр Анатольевіч акцэнтаваў увагу прысутных — супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў, іншых зацікаўленых службаў — на тым, што ў нашым раёне гэта работа ў многім з’яўляецца аднатыпнай, паколькі існуе слабое ўзаемадзеянне паміж асобнымі аддзеламі і службамі РАУС. Як сведчаць праверкі, праводзімыя пракуратурай Капыльскага раёна, упушчэнняў у рабоце многіх прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў нямала. І хаця яны не заўсёды носяць крымінальны характар, тым не менш адсутнасць юрыдычнай пісьменнасці можа дорага каштаваць, бо, як вядома, няведанне Закона не пазбаўляе ад адказнасці. Таму адной з прапаноў для занясення ў пратакол нарады, якая была агучана намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай (яна ўзначальвае раённую камісію па супрацьдзеянні карупцыі), і была неабходнасць арганізацыі своеасаблівага юрыдычнага ўсенавуча па самых злабадзённых пытаннях, што ўзнікаюць у гаспадарнікаў. У прыватнасці, правядзенне дзяржзакупак.

Падчас нарады давялося трымаць справаздачы аб тым, як ліквідаваны выяўленыя пракурорскай праверкай недахопы, прадстаўнікам некаторых арганізацый раёна — аддзела адукацыі, спорту і турызму і ДЛГУ “Капыльскі лясгас”.

Маргарыта САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *