Зазірніце на кірмаш!

Новости

Працягваюцца восеньскія кірмашы, якія кожную суботу радуюць пакупнікоў сваёй прадукцыяй. Мноства машын з розных гаспадарак раёна прыбываюць на плошчу імя У. І. Леніна ў Капылі, дзе бойка ідзе гандаль садавінай, агароднінай.

У гэтую суботу прыехалі прадаўцы нават з Брэсцкай вобласці, якія прапаноўвалі лясныя, грэцкія арэхі і гарбузікі. І іх тавар аказаўся запатрабаваным у наведвальнікаў кірмаша. Парадаваў вялікі выбар рыбнай прадукцыі.  Акрамя гэтага прадавалі саджанцы розных парод дрэў.

Трэба адзначыць, што за працяглы час правядзення сезонных кірмашоў цікавасць наведвальнікаў і пакупнікоў да іх не зменшылася.

Павел ШЭІН

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *