Быць заўсёды ў форме

Спорт

юным спартсменам дазваляюць спаборніцтвы, праводзімыя ўстановай “ДЮСШ Капыльскай раённай прафсаюзнай  арганізацыі беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК”.

Дыстанцыі — на выбар

Першае мерапрыемства вызначыла мацнейшых лёгкаатлетаў установы. На дыстанцыях 60, 200, 400, 800, 1500 і 3000 метраў свае сілы выпрабоўвалі 60 юнакоў і дзяўчат. Асаблівасцю гэтых стартаў было тое, што спартсмены (акрамя самых малодшых) маглі прыняць удзел на дзвюх любых дыстанцыях. Немагчыма пералічыць усіх пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў — больш за 80 грамат было ўручана на першынстве. На дыстанцыі 60 метраў у сваіх узроставых групах праявілі волю да перамогі і сталі першымі Таццяна Курчэўская, Ілля Калядка, Ульяна Шатыка, Аляксей Коўцік, Паліна Кіончык і Руслан Гарнастай. Добра выступілі і неаднаразовыя лідары разнастайных раённых і абласных спаборніцтваў Зінаіда Шчалкун, Руслан Гарнастай, Аляксей Варвашэня, Дзмітрый Лазоўскі, Ганна Баразнёнак, Дзяніс Дубіна і многія іншыя.

Паспрабавалі юныя спартсмены свае сілы і ў штурханні ядра. Лепшымі тут былі Дзмітрый Сташанін, Мікіта Сямашка і Зінаіда Шчалкун.

У дадатак да грамат пераможцы атрымалі салодкія прызы ад арганізатараў першынства.

Каму падуладны ручны мяч

У першынстве па гандболе, якое праходзіла на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, прынялі ўдзел дзесяць каманд. Яны вызначалі пераможцаў у трох узроставых групах.

Вострая барацьба разгарнулася ў самай малодшай групе (2001–2002 гадоў нараджэння, далей — г. н.), дзе за першую прыступку п’едэстала гонару змагаліся тры юнацкія дружыны. Удача ўсміхнулася аматарам ручнога мяча з Семежаўскай СШ, якія ў фінале перайгралі апанентаў з гімназіі №1. У групе юнакоў 1999 – 2000 г. н., не саступіўшы ні ў адной гульні, перамаглі гандбалісты СШ №2. Цікавымі сталі сустрэчы дзявочых каманд 1998–1999 г. н. Яўнымі лідарамі тут былі гандбалісткі гарадскіх навучальных устаноў, якія і сустрэліся ў фінале. У выніку, з перавагай у два мячы над спартсменкамі з СШ №2 перамагла гімназія №1 г. Капыля.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *