Асенняе аздараўленне школьнікаў

Образование

З 28 кастрычніка па 2 лістапада на базе дзевяці ўстаноў адукацыі Капыльскага раёна было арганізавана аздараўленне школьнікаў у рамках асенніх канікулаў.

Як паведаміла вядучы спецыяліст па выхаваўчай рабоце і аздараўленні аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Вольга Зарамбоўская, ім было ахоплена 235 навучэнцаў. Датацыйныя сродкі ў памеры 26 565 рублёў на адно дзіця дазволілі арганізаваць збалансаванае трохразовае харчаванне. Графік работы лагераў – з  8 да 16 гадзін. Сёлета ўпершыню былі прадугледжаны групы з падоўжаным знаходжаннем.

Як і раней, прыярытэт аддаваўся аздараўленню дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, а таксама навучэнцаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку. У планы работы ў першую чаргу ўключаліся мерапрыемствы па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, супрацьпраўных дзеянняў, забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *