Навіны рэгіёна: Грозаўскі сельсавет

Мясцовая ўлада

в. Камсамольская.

Новая агароджа.

Тэрыторыя Камсамольскага дзіцячага сада-сярэдняй школы агароджана новай жалезабетоннай агароджай, 540 метраў якой пафарбавана. З мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей каля будынка ўстановы створана штучная няроўнасць, так званы “ляжачы паліцэйскі”.

аграгарадок Камень

Духоўнае жыццё

Сёлета ў аграгарадку адчыніла свае дзверы новая царква ў гонар святой пакутніцы Аляксандры. Ужо праведзены абрады вянчання, адпявання, малебен за студэнтаў і вучняў да пачатку навучальнага года, пахрышчана пяцёра дзяцей. Жыхары аграгарадка і навакольных вёсак маюць магчымасць наведваць храм адзін раз у два тыдні, паставіць свечку за здароўе і супакой.

в. Загараўшчына

Парадак на могілках

У рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі знята старая драўляная агароджа на грамадзянскіх могілках. У хуткім часе з выкарыстаннем сродкаў сельвыканкама, насельніцтва, сектара занятасці плануецца ўстаноўка новай.

аграгарадок Грозава

Захоўваюцца падмуркі

У аграгарадку ПМК-11 ААТ “Салігорскводбуд” зараз вядзе работы па захаванні падмуркаў знесеных дамоў. Такія ж работы ідуць і ў вёсках Міхалёўцы і Праснакі. Акрамя таго, з мэтай бяспечнага руху пешаходаў на адной з самых ажыўленых вуліц Грозава (Капыльскай) з’явілася штучная няроўнасць – “ляжачы паліцэйскі”.

в. Кандратавічы

Заворваюцца ўчасткі

Актыўна вядзецца заворванне пустуючых зямельных участкаў. Сем гектараў з іх ужо заарана ў названым населеным пункце і вёсцы Камсамольская, працягваюцца работы і ў Дунаеве.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *