З пытаннямi — да дзяржкантролю

Зваротная сувязь

На прамую лінію і прыём грамадзян, якія правёў старшыня Салігорскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Сяргей Прахорчык, звярнуліся чатыры чалавекі.

Як адзначыў Сяргей Мікалаевіч, адным з самых хвалюючых стаў зварот жыхароў дома №39 па вул. Пралетарскай у Капылі, дзе ўзніклі праблемы з каналізацыйнай сістэмай. У сувязі з гэтым Капыльскай ЖКГ даручана ў тэрміновым парадку правесці прачыстку сістэмы з далейшым вывучэннем сітуацыі на ўчастку каналізацыйнага калектара на названай вуліцы.

Таксама дадзена даручэнне жыллёва-камунальнай службе па ўхіленні непаладкаў з асвятленнем па вул. Цімкавіцкай (на скрыжаванні каля гаргазу).

Акрамя таго, узяты на кантроль пытанні па законнасці працаўладкавання і пастаноўцы бухгалтарскага ўліку ў адным з прадпрыемстваў.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *