«Супермама» жыве ў Леткаўшчыне

Актуально Маладзёжная палітыка

Пераможца конкурсу Ганна Кісель з дзецьмі

Традыцыйны раённы конкурс «Супермама года» быў прымеркаваны да Дня Маці. Праходзіў ён на базе Слабада-Кучынскай сярэдняй школы і сабраў вялікую колькасць гледачоў з ліку навучэнцаў, педагогаў, вяскоўцаў.

За высокі тытул змагаліся пяць удзельніц — прадстаўніц Слабада-Кучынскага і Бабаўнянскага сельскіх Саветаў: Святлана Лазарэвіч з в. Бабоўня, Ганна Кісель з в. Леткаўшчына, Марына Пратасевіч, Наталля Жук, Алена Дзмітрыева з в. Слабада-Кучынка. Праграма конкурсу была насычанай і шматпланавай, бо за кароткі прамежак часу маладыя матулі змаглі прадэманстраваць свае творчыя здольнасці і захапленні, расказаць пра сябе і сваю сям’ю, раскрыць лепшыя рысы свайго характару. Аб’ектыўную ацэнку старанням жанчын дало кампетэнтнае журы ў складзе кіраўнікоў Сл.-Кучынскага і Бабаўнянскага сельвыканкамаў Нэлі Гусевай і Ірыны Запольскай, першага сакратара РК ГА «БРСМ» Наталлі Гарбацэвіч, сацыяльнага педагога РЦДТ Вольгі Максімені.

Пераможцай конкурсу стала Ганна Кісель. Разам з мужам Міхаілам Мікалаевічам Ганна выхоўвае шасцярых дзяцей школьнага ўзросту. Усе яны з’яўляюцца навучэнцамі ДУА «Лясноўская агульнаадукацыйная сярэдняя школа». Карына, Яўген, Уладзімір, Лізавета, Вікторыя, Віталь — такія дзіцячыя імёны гучалі ў дружнай сям’і Кісель. Самая старэйшая з іх — дзевяцікласніца Карына, малодшы Віталік — другакласнік. Працалюбівая, клапатлівая, уважлівая — так характарызуюць сваю матулю дзеці. Ганна Якаўлеўна — хатняя гаспадыня, Міхаіл Мікалаевіч працуе механізатарам у КСУП «С «Лясное».

Валянціна Балажынская,

начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама

НА ЗДЫМКУ: пераможца конкурсу Ганна Кісель з дзецьмі.



1 комментарий по теме “«Супермама» жыве ў Леткаўшчыне

  1. У районных чиновников никакой фантазии нет. Почему сразу американское «супер»?! Термин, как правило, употреблялся впервые к гоночной технике, — а позже к персонажам детских комиксов — и всегда мужского пола! По русски — открыли бы словарь Ожегова. По белорусски — архивы, — ведь такие конкурсы издавна бывали. «Працавiтая», «Наiлепшая», «Дамавiтая», — вариаций — море бездонное. Ганьба.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *