Важны клопат аграрыяў

Экономика

Узняцце зябліва або асенняе ворыва – адзін са шматлікіх клопатаў аграрыяў у гэтыя дні. А тэрміны і якасць работ з’яўляюцца трывалым фундаментам будучага ўраджаю.

Механізатар Ігар Рай.

Усё гэта добра разумеюць хлебаробы ААТ “Скабін”. Зараз у сельгаспрад-прыемстве заканчваецца ўборка кукурузы на сілас, вядзецца яе ўборка на зерне, сарціроўка бульбы, унясенне мінеральных угнаенняў, мікраэлементаў, засталося ўбраць апошнія гектары льну. Але самая пільная ўвага надаецца ўзняццю зябліва.

— Мы заўсёды робім стаўку на асенняе ворыва, — адзначае галоўны аграном ААТ “Скабін” Іван Грыбок. — Чым больш плошчаў апрацуем цяпер, тым больш скароцім аб’-ём работ у перыяд напружанай вясенне-пасяўной кампаніі. Як правіла, з восені мы заворваем усё поўнасцю. Ужо з запланаваных 1078 га зябліва ўзнята больш чым на 280.

На момант наведвання сельгаспрадпрыемства на палетках працаваў пакуль толькі адзін трактар, астатнія ж былі часова заняты на іншых работах. Літаральна днямі будуць задзейнічаны пяць адзінак тэхнікі, таму і тэмпы значна павысяцца. Зараз жа вядзе ворыва механізатар Ігар Рай, які працуе на МТЗ-3022 “Беларус” з васьмікорпусным плугам. За дзень, у залежнасці ад палеткаў, у яго атрым-ліваецца апрацаваць каля 20-25 га.

Работы вядуцца пад кантролем спецыялістаў і працягваюцца ад святла да цямна. Пад увагай — разроўненасць поля, глыбіня ворыва, задзелка раслінных рэшткаў, адсюль і прыгожыя палеткі, якія можна ўбачыць у “Скабіне”.

Перад узняццем зябліва ўносяцца калійныя ўгнаенні, вясной пройдзе культыватар, дададуцца фосфар і азот і адразу можна сеяць. Таксама зараз уносяцца гліфасфаты для барацьбы са шматгадовым пустазеллем.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *