Вiншавалi работнікаў культуры

Галоўныя падзеі

Прымаць віншаванні заўсёды прыемна. Асабліва – за сваю добрасумленную працу. І таму, каб атрымаць словы ўдзячнасці і найлепшыя пажаданні напярэдадні прафесійнага свята, у раённым Цэнтры культуры сабраліся работнікі сферы культуры Капыльшчыны.

Мерапрыемства, якое адбывалася ў гэты кастрычніцкі дзень, было па-сапраўднаму яскравым і незвычайным. Усе прысутныя, дзякуючы супрацоўнікам Цэнтра культуры, змаглі здзейсніць вандроўку па старонках мінулага, успомніць цікавыя моманты, паслухаць віншаванні ад былых кіраўнікоў аддзела культуры райвыканкама Аляксандра Семяновіча, Віктара Барысава, Алега Іўліева, Алы Раеўскай. Добрыя словы прагучалі і ў адрас Пацэйка Ядвігі, якой, на жаль, не так даўно не стала. Словы ўдзячнасці і кветкі атрымалі былыя працаўнікі сферы культуры.

Намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская ўручыла  Ганаровыя граматы райвыканкама настаўніцы Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Ірыне Хартановіч і настаўніцы Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Алене Бельскай, Падзячныя пісьмы – кіраўніку народнага аркестра народных інструментаў Святлане Салавей, метадысту па клубна-масавай рабоце РЦК Святлане Сцяпанавай і бібліятэкару Слабада-Кучынскай сельскай бібліятэкі Валянціне Барташэвіч. Лепшыя работнікі атрымалі Ганаровыя граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Капыльскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры.

У пятніцу, 11 кастрычніка, у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы на ўрачыстым мерапрыемстве выкладчык Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Леў Кана-плянік меў гонар атрымаць Грамату Міністэрства культуры ад міністра Барыса Святлова.

Але ўшанаванні работнікаў культуры на гэтым не скончыліся. На ўрачыстым мерапрыемстве “Я – сын свайго народа”, прысвечаным 75-годдзю з дня нараджэння Народнага артыста Беларусі і СССР Ігара Лучанка, якое адбылося ў суботу ў г. Мар’іна Горка, дырэктар Капыльскага раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло і дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяна Серая былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Ганаровай граматай Прэзідыума Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры адзначаны народны ансамбль народнай песні “Спадчына” (кіраўнік Валянціна Зарамбоўская).

Дзіяна ТКАЧЭНКА

На святочным канцэрце

 



1 комментарий по теме “Вiншавалi работнікаў культуры

  1. Культура — гэта своеасаблівы прыемна непаўторны свет.
    Хацелася б далучыцца да віншаванняў!
    Асаблівае віншаванне выкладчыкам нашай «музыкалкі»!))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *