Ідзе гандаль

Новости

Традыцыйны сельскагаспадарчы кірмаш сабраў у мінулую суботу капылян і гасцей горада.

На цэнтральнай плошчы райцэнтра сваю прадукцыю прапаноў- вала большасць сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны. Асаблівай папулярнасцю карысталася збажына, бульба і іншая агародніна.  Малочныя вырабы прадставіў Капыльскі філіял ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, мяса і мясныя паўфабрыкаты – ААТ “Капыльскае”. Бойка ішоў гандаль і каля кропак райспажыўтаварыства. У вялікім асартыменце былі прапанаваны саджанцы разнастайных дрэўцаў і кустоў. Наступныя кірмашы пройдуць 12 і 26 кастрычніка, 2, 9 і 16 лістапада.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *