Выбары-2010: Ідзе праверка дакументаў

Галоўныя падзеі

Як паведаміў старшыня Капыльскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Іван Бабко, да 19 гадзін 29 кастрычніка ініцыятыўныя групы, якія на тэрыторыі нашага раёна займаліся зборам подпісаў у падтрымку вылучэння сваіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду  Прэзідэнта Беларусі, здалі падпісныя лісты ў тэрытарыяльную камісію. Так, за Аляксандра Лукашэнку паступіла 4113 подпісаў, за Віталя Рымашэўскага – 305, за Уладзіміра Някляева – 42, за Андрэя Саннікава – 42, за Аляксея Міхалевіча – 33, за Яраслава Раманчука – 10. На дадзены момант раённая камісія правярае дакладнасць пададзеных дакументаў і выкладзеную ў іх інфармацыю.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *