На радасць дзецям

Общество

У раёне праходзіць дабрачынная акцыя «Падары радасць дзецям», якая працягнецца да 30 жніўня бягучага года.

Накіравана яна на аказанне дапамогі дзецям з праблемных, малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў у падрыхтоўцы да новага навучальнага года.

Арганізацыі раёна актыўна дапамагаюць сацыяльна-педагагічнаму цэнтру, выдзяляюць патрэбныя сродкі. Аб гэтым расказала Зоя Бордак, якая выконвае абавязкі дырэктара СПЦ Капыльскага раёна.

– Сабраныя рэчы паступаюць у школы і дзіцячыя сады, – гаворыць Зоя Мікалаеўна. – Аўтапарк паабяцаў выдзеліць каля трох мільёнаў рублёў, Капыльская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” ужо вылучыла небходныя сродкі.

Як паведаміла Зоя Мікалаеўна, заяўкі былі пасланы многім арганізацыям раёна, у тым ліку – Капыльскаму філіялу ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” і філіялу №620 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Акрамя дзяржаўных устаноў удзел у акцыі прымаюць і простыя людзі, якія нават не прадстаўляюцца, а проста ўносяць свой уклад у добрую справу.

Капылянка Валянціна Лявонцьеўна Лявончык (на здымку) удзельнічае першы год і лічыць, што трэба дапамагчы дзецям, асабліва тым, хто застаўся без бацькоў.

– Дзеці-сіроты не вінаватыя, што жыццё выбрала іх, – падзялілася жанчына. – І я лічу, што гэта абавязак кожнага з нас – дапамагчы хлопчыкам і дзяўчынкам.

Павел ШЭІН

Фота аўтара

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *