Шчыра віншую працаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства “Піянер-Агра”, якія першымі ў Капыльскім раёне завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур і практычна выканалі план па продажы збожжа дзяржаве.
Дзякуючы вашай стараннасці і адданасці сваёй справе, умелай арганізацыі ўборачнага працэсу вам удалося атрымаць з кожнага гектара па 52,4 цэнтнера — і гэта таксама лепшы рэзультат у раёне. Адметна, што завяршыўшы ўборку ў сваёй гаспадарцы, вы прыйшлі на дапамогу суседзям.
Вялікі дзякуй усім, хто працаваў на хлебнай ніве. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, поспехаў на карысць нашай Бацькаўшчыны.
Анатоль ЖДАНЕНЯ,
старшыня Капыльскага райвыканкама