Ідзе летне-пашавае ўтрыманне

Экономика

Каментарый спецыяліста.

Сёння ў раёне сфарміравана і выпасваецца 104 гурты, у іх 19 453 каровы і каля 1,5 тысячы цялушак. Падрабязнасці работы жывёлагадоўчай галіны раёна ва ўмовах летне-пашавага ўтрымання мы даведаліся ў першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталя РАКЕВІЧА:

— На пашу дойныя статкі выганяюць 22 сельгаспрадпрыемствы раёна. Не арганізавана гэта справа толькі на двух комплексах ААТ “Капыльскае”, дзе прымяняецца круглагадовае стойлавае ўтрыманне. 63 гурты знаходзяцца на шматкампанентных пашах, а 41 гурт — ходзіць па палетках са шматгадовымі бабова-злакавымі травамі.

Перад сельгаспрадпрыемствамі была пастаўлена задача: да 9 мая перавесці дойныя статкі на кругласутачнае выпашванне. Па стане на 17 мая не перайшлі на яго пакуль ААТ “Семежава” і “Малінава”, але там даюць каровам зялёную падкормку, ф-л “В. Раёўка”, СГФ “Крыніца”, РСУП “С “Прамень”. Усяго начуюць на пашы 76 гуртоў.

Звычайна пераход на летне-пашавае ўтрыманне кароў звязваецца з перыядам так званага “вялікага малака”. Летась на гэту дату (17 мая) быў пікавы прырост прадукцыі – 1 т 900 кг. Сёлета гэтага пакуль не скажаш — толькі 600 кг. Лепш за іншых спрацавалі ў ААТ “Душава”, дзе да 1 мая прырост складае 1 т 260 кг, ААТ “Піянер-Агра” (722 кг), ААТ “Семежава” (580 кг), СГФ “Крыніца” (460 кг), ААТ “Старыца-Агра” (450 кг).

Аднак нас вельмі не задавальняе стан спраў у ф-ле “В. Раёўка”, ААТ “Скабін”, “Мажа-Агра”, “П-з “Дусаеўшчына”, КСУП “С “Лясное”, РСУП “С “Прамень” і “Бабоўня”.

З 15 па 17 мая ў раёне праводзіўся маніторынг ходу летне-пашавага ўтрымання жывёлы, падчас якога прадстаўнікі абласных структур разам з работнікамі ўпраўлення райсельгасхарчу і раённай ветслужбы выязджалі ва ўсе гаспадаркі Капыльшчыны. Сама больш нараканняў на работу ў галіне жывёлагадоўлі ў ААТ “Праснакі”, ф-ле “В. Раёўка”, былі выяўлены недахопы і на МТФ “Выгода” ЗАТ “Жыліхава”.

Мы ставім задачу паўсюдна прымяняць франтальную пасьбу, выкарыстоўваць прагоны для жывёлы (калі яна доіцца на фермах), не забываць пра ваду. На некаторых пашах ужо неабходна пераходзіць на страўліванне па 2-м разе і весці папераджальнае падкошванне. Дарэчы, апошняе ў ходзе маніторынгу было выяўлена толькі ў ААТ “Семежава”, “Ціміразеўскі” і “Піянер-Агра”. І галоўнае патрабаванне — павялічваць вытворчасць малака.

Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *