Ни одного обращения без внимания

Актуально

На мінулым тыдні адбыліся выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, удзельнікі якіх сустрэліся з працоўнымі калектывамі СГФ “Грозава”, СГФ “В. Раёўка”, ф-ла “Лакнея”, Капыльскага філіяла ДП “Мінаблпаліва”.

Група на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем наведалася ў сельскагаспадарчы філіял “Грозава”. Пачынаючы гутарку з механізатарамі, іншымі прадстаўнікамі працоўнага калектыву, Анатоль Іосіфавіч акцэнтаваў увагу на асноўных палітычных і эканамічных момантах жыцця нашай краіны, вобласці, раёна. Безумоўна, ішла размова пра выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія маюць адбыцца 19 снежня, папярэднія вынікі работы народнай гаспадаркі за апошні год пяцігодкі.

Слова атрымалі літаральна ўсе члены групы, да якіх былі пытанні. Так, мясцовых жыхароў хвалюе стан водаправодных сетак, уздымалася праблема недастатковага ацяплення сярэдняй школы, былі нараканні на работу гандлёвай кропкі. Прагучала і скарга на высокі кошт школьных абедаў. Улічваючы тое, што ўзняла гэту праблему мнагадзетная маці, якая, хутчэй за ўсё, мае права на зніжкі па аплаце, думаецца, што пытанне вырашыцца станоўча. Цікавіліся грозаўцы і графікам прыезду ў вёску ўрачоў вузкіх спецыяльнасцей, тэрмінамі завяршэння рамонтных работ у сельскім Доме культуры.

Усе ўзнятыя праблемы ўзяты на кантроль. Анатоль Іосіфавіч запэўніў, што для іх вырашэння будуць прыкладзены ўсе намаганні.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд сустрэлася з працоўным калектывам сельгасфіліяла “Вялікая Раёўка”. Прысутныя даведаліся пра стан сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, грамадска-палітычную абстаноўку, змены ў выбарчай кампаніі, перспектывы развіцця гаспадаркі і тэрыторый сельскага Савета, а таксама змаглі задаць пытанні прадстаўнікам разнастайных структур. У першую чаргу вяскоўцаў ціка-віла забеспячэнне торфабрыкетам. Як удалося высветліць, у Капыльскім філіяле ДП “Мінаблпаліва” праблемы ўзніклі ў сувязі з вялікай чаргой на прадпрыемстве. Таксама паступіла прапанова пастаўляць торф напрамую з нясвіжскага завода. Кіраўнік групы трымае пытанні на кантролі.

Сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якую ўзначаліла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, з рабочымі і спецыялістамі ф-ла “Лакнея”, мясцовымі жыхарамі адбылася ў Камсамольскім СДК.

Кіраўнік групы расказала прысутным аб сацыяльна-эканамічным стане раёна, перспектывах на будучае. Затым слова трымалі кіраўнікі і спецыялісты розных сацыяльна значных службаў раёна. Прысутнымі ў зале былі зададзены некалькі пытанняў, напрыклад, наконт паляпшэння медыцынскага абслугоўвання ў раённай паліклініцы, работы аддзялення хуткай дапамогі, якасці тавараў, якія прадаюцца ў сельскіх магазінах, тэрмінах выканання заказаў у камбінаце бытавога абслугоўвання. Усе гэтыя і іншыя пытанні ўзяты на кантроль.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *