На канікулах дзеці не сумуюць

Образование

Падчас веснавых канікулаў з 25 па 30 сакавіка на базе гімназіі №1, сярэдніх школ №2 і №3 г. Капыля, Быстрыцкай, Ванелевіцкай, Камсамольскай, Каменскай, Семежаўскай і Цімкавіцкай СШ працуюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем. Датацыйныя сродкі на ўтрыманне аднаго дзіцяці складаюць 18 600 руб. на дзень. Распрацаваны планы работы лагераў, згодна з якімі праводзіцца шэраг выхаваўчых, забаўляльных, спартыўных мерапрыемстваў. Значная ўвага надаецца прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, недапушчэнню знаходжання дзяцей на вадаёмах падчас раставання лёду, веснавой паводкі. Першачарговая ўвага звернута на аздараўленне дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў і навучэнцаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку. Шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў рамках абласной міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Шчаслівае дзяцінства”, якая прадоўжацца да 10 красавіка.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *