Сустрэчы з калектывамі

Зваротная сувязь

Чарговыя выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама адбыліся ў мінулы чацвер. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк сустрэлася з працоўным калектывам РСУП “Бабоўня”, а намеснік старшыні райвыканкама Ала Раманоўская – раённага вузла электрасувязі.

У дзелавой абстаноўцы прайшла сустрэча групы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд з калектывам ДЛГУ “Капыльскі лясгас”. Прысутныя не толькі даведаліся пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, але і змаглі прыняць удзел у адкрытым дыялогу па вырашэнні хвалюючых пытанняў. Як заўсёды, большасць з іх была да жыллёва-камунальнай службы. Датычыліся яны работы сантэхнікаў, прыбіральшчыкаў, дворнікаў, гарачага водазабеспячэння, збору смецця. Таксама былі выказаны прапановы па медыцынскім абслугоўванні, пашырэнні асартыменту тавараў у некаторых магазінах райспажыўтаварыства і па барацьбе з распіццём спіртных напіткаў у грамадскіх месцах. Усе пытанні і прапановы прыняты для вырашэння зацікаўленымі структурамі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *