Определились победители

Время молодых

Падведзены вынікі традыцыйнага раённага конкурсу «Лепшае сялянскае падвор’е-2010» сярод маладых сям’яў, які праводзіўся пад эгідай раённага Саветам дэпутатаў, аддела па справах моладзі райвыканкама, раённага камітэта ГА «БРСМ».

Сёлета свае падвор’і дэманстравалі 5 маладых сем’яў — прадстаўнікі Слабада-Кучынскага, Камсамольскага, Пацейкаўскага і Цімкавіцкага сельскіх Саветаў.

Пераможцамі сталі Руслан і Алена Лось з вёскі Пясочнае Сл.-Кучынскага сельсавета. Чатыры гады таму яны прыдбалі сабе невялічкі дом па вуліцы Партызанскай. Усё тут гаворыць пра руплівую і старанную працу гаспадароў: акуратныя клумбы, дагледжаныя прысядзібныя пабудовы. Руслан — ляснік Колаўскага лясніцтва, Алена — медсястра мясцовага дзіцячага сада.

Другое месца — у сям’і Ліхадзіеўскіх з в. Карзуны гэтага ж сельсавета.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *