Заслужаныя ўзнагароды

Культура

Мастацкаму кіраўніку раённага цэнтра культуры Валянціне Зарамбоўскай была ўручана Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу ў галіне культуры. А дырэктару Капыльскага краязнаўчага музея Валянціне Шураковай — Ганаровая грамата Мінаблвыканкама за значны асабісты ўклад у развіццё музейнай справы і захаванне гістарычнай культурнай спадчыны Капыльскага раёна.

Узнагароджванне адбылося на пасяджэнні абласной калегіі ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама, якая праходзіла днямі ў г. Нясвіжы. Сімвалічна, што мерапрыемства адбылося напярэдадні свята 8 Сакавіка, таму і віншаванні атрымаліся не толькі прафесійнымі, але і па-сапраднаму вясновымі.

Дзіяна ТКАЧЭНКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *