Дошка гонару

Актуально Галоўныя падзеі

З мэтай заахвочвання працоўных калектываў і перадавікоў вытворчасці за поспехі і дасягненні ў выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, арганізацыі і стымулявання працы, Капыльскі раённы выканаўчы камітэт рашыў (рашэнне № 186 ад 11 лютага 2013 года) прызнаць лепшымі па прафесіі за 2012 год, узнагародзіць Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй і занесці на раённую Дошку гонару наступных работнікаў:

АСТРЭЙКУ Віктара Вікенцьевіча — муляра ДУП “ПМК-194” Мінскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблсельбуд”;

ВОЛЧАКА Уладзіміра Васільевіча — механізатара ЗАТ “Жыліхава”;

ГАЛУБОВІЧ Любоў Пятроўну — загадчыцу аддзела культурна-масавай і метадычнай работы раённага Цэнтра культуры, рэжысёра народнага тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі”;

ГАРДЗЕЙ Людмілу Міхайлаўну — загадчыцу малочнатаварнай фермы “Быстрыца” ААТ “Ціміразеўскі”;

ГУШЧЭНЮ Алену Антонаўну — аператара машыннага даення ААТ “Старыца-Агра”;

ЖДАНОВІЧА Мікалая Фёдаравіча — электраманцёра брыгады цэнтралізаванага рамонту трансфарматарнай падстанцыі і комплекснай трансфарматарнай падстанцыі Слуцкіх электрычных сетак;

КОЎЗУН Таццяну Уладзіміраўну — загадчыцу Камсамольскага фельчарска-акушэрскага пункта;

КІЛЬЧЭЎСКАГА Аляксандра Рыгоравіча — дырэктара ДУП “ПМК-194” Мінскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблсельбуд”;

КОЛАСА Дзмітрыя Аляксандравіча — вадзіцеля ААТ “Аўтапарк № 21”;

КОЗЕЛА Дзмітрыя Аляксандравіча — выхаванца ДУ “Капыльская СДЮШАР”;

ЛАВАЧНІКАВА Дзмітрыя Пятровіча — механізатара ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”;

ЛЕМЕША Валерыя Уладзіміравіча — драбільшчыка філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ № 124”;

ЛУК’ЯНЧЫКА Мікалая Мікалаевіча — вадзіцеля філіяла “В. Раёўка” ААТ “Крыніца”;

МАКАРЧУКА Аляксандра Рыгоравіча — дырэктара ААТ “Піянер-Агра”;

МЯЛЕШКУ Мікалая Антонавіча — інжынера-сістэматэхніка тэлекамунікацыйных сетак Капыльскага раённага вузла электрасувязі;

МАСТОВІЧ Людмілу Уладзіміраўну — галоўнага тэхнолага ААТ “Капыльскае”;

ПІНЧУК Таццяну Міхайлаўну — прадаўца 6-га разраду магазіна “Прадукты” аг. Цімкавічы Капыль- скага райспажыўтаварыства;

ПЯЦІГОРЦА Алега Аляксандравіча — камбайнера ААТ “Ціміразеўскі”;

РОНЧЫКА Вячаслава Мікалаевіча — слесара-сантэхніка КУП “Капыльская ЖКГ”;

СЯНЧУК Настассю Міхайлаўну — старэйшыну в. Ч. Партызан Капыльскага сельсавета;

СЯРГЕЙ Зою Вікенцьеўну — тэхніка-асемянатара РСУП “Бабоўня”;

СКАРАБАГАТАГА Дзмітрыя Дзмітрыевіча — апаратчыка ўпарвання, згушчэння прадуктаў Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”;

ЧАРВЯКОЎСКУЮ Аксану Фёдараўну — сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “Капыльскі ТЦСАН”;

ЮРЧЭНЮ Таццяну Мікалаеўну — загадчыцу ДУА “Быстрыцкі дзіцячы сад”;

ЮХА Аксану Аляксандраўну — намесніка дырэктара на вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Лясноўская СШ”;

ЯРМОЛІКА Генадзя Канстанцінавіча — старшага эксперта экспертна-крыміналістычнай групы Капыльскага РАУС, маёра міліцыі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *