Обидное поражение и красивая победа

Спорт

Першымі на поле выйшлі хлопчыкі малодшай групы (1998 -1999 г. н.). Не ўсё атрымлівалася ў юных капыльскіх футбалістаў, нячастыя атакі рэдка заканчваліся ўдарамі па варотах. У другой палове госці больш актыўна ўключыліся ў гульню, контратакавалі, што дало свой плён. Канчатковы вынік — 2:4 на карысць старадарожскіх юнакоў.

Капыльская каманда старэйшай групы (1996–1997 г. н.) лічыцца мацнейшай сярод сваіх равеснікаў. Таму кожную гульню ім неабходна даказваць сваю перавагу. З першых хвілін нашы футбалісты ўзялі ініцыятыву ў свае рукі, пастаянна пагражаючы варотам саперніка. Выдатны дрыблінг і тэхніку валодання мячом дэманстраваў у атацы капітан каманды Павел Дзямідчык, які і стаў аўтарам першых двух забітых мячоў. Праз некалькі хвілін Дзяніс Лазюк у трэці раз распакаваў вароты саперніка.

У другой палове матча мяч пабываў і ў варотах гаспадароў поля. Нашы футбалісты працягвалі турбаваць галкіпера са Старых Дарог, які ў адным з выпадкаў парушыў правілы і ў штрафной зваліў з ног капыльскага нападаючага. Але ўсё той жа галкіпер выратаваў сваю каманду, адбіўшы адзінаццаціметровы на вуглавы. Літаральна праз пяць хвілін у вароты старадарожскіх футбалістаў быў назначаны яшчэ адзін пенальці. І тут варатар сапернікаў парыраваў удар.

Пасля розгрышу стандартнага становішча (вуглавога ўдару), добра выбраўшы пазіцыю ля варот, трапна прабіў галавой Аляксей Пышко. Трэці матч другога тура капыляне выйгралі з лікам 4:1.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *