У свеце прыгожых гукаў

Культура

Мне пашчасціла прысутнічаць на канцэрце маладых піяністаў у Дзіцячай школе мастацтваў г. Капыля, якія пад кіраўніцтвам настаўнікаў Таццяны Сямёнавай, Валянціны Ляшко, Наталлі Мядзведскай, Алены Нарановіч  вучацца збіраць гукі, рассыпаныя знакамітымі кампазітарамі па нотнай паперы. Паслухаць прыгожую музыку, у якую склаліся цудоўныя значкі, гэтым марозным зімовым вечарам сабраліся сапраўдныя аматары.

Даніэла Траяновіч

На сцэне — вядучыя свята: Яна Мароз і Дзіяна Зіновенка. Яны чытаюць прыгожыя вершы пра восень і зіму, дожджык і снег. І адбываецца сапраўднае дзіва: Даніэла Траяновіч старанна збірае ноты па чорна-белых клавішах інструмента – і ў яе атрымоўваецца эцюд! Дзіяна Зіновенка выконвае мелодыю аб самых разнастайных пачуццях, а гісторыя пра рыцара Парыжа, выкананая Валерыяй Пуставой, дапамагла ўявіць сапраўднага сярэднявечнага воіна. Па канцэртнай зале рассыпаліся гукі ўсім вядомай музычнай п’есы Бетховена “Да Элізы” – гэта за інструментам Агнэса Ткачэнка. Адзіны выканаўца-хлопчык Павел Саладуха сочыць за тым, як быццам зусім не па сезоне падаюць на клавішы фартэпіяна кроплі дажджу. Музычны расказ з ноткамі суму аб тым, што адбылося даўным-даўно, атрымаўся ў Вольгі Туроўскай. А навагодняя полька, выкананая Палінай Кіневіч, дапамагла дакрануцца да сапраўднага свята!

Вядучыя канцэрта

Фота аўтара



 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *