Змястоўны адпачынак і бяспечныя паводзіны

Образование

Сёлета падчас зімовых канікулаў арганізавана аздараўленне 230 школьнікаў.

Прадстаўніцтвам Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра  па  аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні  выдзелена каля 30 млн рублёў на зімовую аздараўленчую кампанію на Капыльшчыне. У адпаведнасці з комплекснай выхаваўчай праграмай хлопчыкі і дзяўчынкі на працягу сямі дзён з карысцю бавяць свой вольны час у дзевяці лагерах з дзённым знаходжаннем. Прыярытэтным напрамкам застаецца стварэнне спрыяльных умоў для ўмацавання здароўя і змястоўнага адпачынку. Немалаважную ролю займае прафілактычная работа па бяспечным правядзенні канікулаў.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *