Карагод добрых спраў

Актуально Праздник

Перыяд навагодніх і калядных свят насычаны рознымі мерапрыемствамі.

Старшыня райвыканкама А. Жданеня, старшыня райсавета дэпутатаў М. Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама А. Раеўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Л. Камкова разам з Дзедам Марозам і Снягуркай завіталі ў цэнтральную раённую бальніцу, каб павіншаваць са святамі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца тут на стацыянарным лячэнні, пажадаць ім хуткага выздараўлення. А салодкія пачастункі і памятныя падарункі ад райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, бясспрэчна, будуць гэтаму толькі спрыяць!

Не засталіся без увагі прадстаўнікоў раённай улады маленькія выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра г. Капыля. Яны разам з начальнікам фінансавага аддзела Г. Міцкевіч, начальнікам аддзела адукацыі А. Абросімавым, старшынёй РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Л. Камёнка парадавалі дзяцей цудоўнымі навагоднімі падарункамі, а тыя, у сваю чаргу, навагоднімі вершамі і песнямі. На памяць гасцям выхаванцы СПЦ падарылі таксама сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *