Первый школьный звонок

Актуально

Па-сапраўднаму восеньскі дажджлівы дзень падарыла школьнікам і настаўнікам надвор’е на свята Першага званка. Але гэта акалічнасць ніяк не сапсавала ўрачыстую атмасферу, якая панавала 1 верасня ў навучальных установах горада і раёна. Як заўсёды, вялікая ўвага была накіравана на самых юных удзельнікаў урачыстай лінейкі і тых, хто гэты дзень апошні раз сустракае ў сценах сваёй школы.

На “выдатна” прайшла прыёмку да новага навучальнага года гімназія №1 г. Капыля. Наперадзе – шмат задач, якія неабходна будзе рашаць настаўнікам сумесна са сваімі выхаванцамі. Менавіта на гэта нацэльвала калектыў дырэктар установы адукацыі Зінаіда Прыміч. Галоўнае – вырасціць і выхаваць годнага грамадзяніна нашай краіны.

Гімназіі ёсць чым ганарыцца: у апошні час выхаванцы адзінаццацігодкі на высокім узроўні выступаюць на абласных, рэспубліканскіх алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, спартыўных спаборніцтвах.

Павіншаваць вучнёўскі і настаўніцкі калектывы прыйшлі ганаровыя госці – выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Анатоль Жданеня і начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў. Грашовымі прэміямі і памятнымі падарункамі яны адзначылі пераможцаў абласных алімпіяд, канферэнцый, а таксама спартсменаў, якія адстойвалі гонар Міншчыны ў складзе зборнай вобласці.

Пад апладысменты настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў Анатоль Жданеня і Аляксей Абросімаў уручылі першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.

Пасля залівістага першага званка вучні накіраваліся ў свае класы, дзе прайшоў урок на тэму “Беларусь – краіна маёй будучыні”.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКУ: падарунак першакласніку ад Прэзідэнта ўручае Анатоль Жданеня.

Фота аўтара



2 комментария по теме “Первый школьный звонок

  1. Ого как. А нам эту книгу на шестнадцатилетие вручали. Продвинутые нынче первоклассники.
    Хотя тех, кто ее пролистал, можно по пальцам пересчитать.

  2. Потому что на складах осталось этих книг-куда девать? Сын принёс-и не разу не открыл. Неинтересно, пропагандистки, по-советски идеологи написали. Где Лев Сапега, написавший в средневековье Статут нашей страны,по которому вся Европа юридическое право изучает? Может, районные типографии лучше бы написали-с подробностями конкретного региона? В Песочном работал Наркевич-Йодка, — который на 5 лет раньше Попова демонстрировал за рубежом принцип работы радио. Позор. В Южной Корее уже электронные учебники-как с добрым утром.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *