У саюз разам з сябрамi!

Маладзёжная палітыка

Рады грамадскага аб’яднання “БРСМ” папоўніліся яшчэ на 50 чалавек,

У мінулую суботу ў актавай зале СШ №3 г. Капыля навучэнцы гімназіі і сярэдніх школ нашага горада сталі сведкамі і адначасова ўдзельнікамі вельмі важнай падзеі ў іх жыцці — яны далучыліся да шматтысячнай “арміі” членаў самага шматлікага і самага актыўнага грамадскага маладзёжнага аб’яднання нашай краіны — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Перад юнакамі і дзяўчатамі адкрыліся новыя магчымасці і перспектывы, а таксама магчымасць рэалізаваць сябе ў адным з напрамкаў маладзёжнай арганізацыі.

Білет уручае І. Бабко

На ўрачыстасць былі запрошаны актывісты камсамольскага руху мінулага стагоддзя, якім было пра што расказаць сваім юным калегам, а таксама лідары сённяшняга маладзёжнага руху. Аляксандр Касінскі — старшыня РАС “ДТСААФ”, былы першы сакратар Капыльскага РК ЛКСМБ, Іван Бабко — намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, які ў свой час таксама быў лідарам камсамольцаў, Алена Міхайлоўская — намеснік начальніка аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама, Барыс Дзенісюк — намеснік дырэктара ДУА “Слабадакучынская СШ” па вучэбна-выхаваўчай рабоце, вядомы краязнаўца, Аляксей Загорцаў — першы сакратар райкама ГА “БРСМ”. Іх пажаданні — гэта не проста словы, выказаныя з нагоды. Яны былі прасякнуты шчырай заклапочанасцю пра будучыню нашага падрастаючага пакалення, упэўненасцю ў актыўнай жыццёвай пазіцыі юнакоў і дзяўчат, якім у гэты дзень былі ўручаны членскія білеты, у іх уменне і жаданне прыкласці ўсе свае маладыя сілы і кіпучую энергію для таго, каб наша родная Беларусь была яшчэ больш квітнеючай і заможнай.

Святочную атмасферу дапамаглі стварыць і цудоўныя выступленні самадзейных артыстаў, якія былі ўзнагароджаны гарачымі апладысментамі.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара


 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *