«Белая Русь» принимает участие в мониторинге

Актуально

З 23 жніўня Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіць трэці этап маштабнага маніторынгу работы органаў мясцовай улады з насельніцтвам. Трэба адзначыць, што гэта не аднаразовая акцыя, а пастаянная работа. З ініцыятывай прыняць удзел у маніторынгу выступіла і рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”. З гэтай мэтай прэзідыум Капыльскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” зацвердзіў графік прыёму грамадзян. Згодна з ім, кожны тыдзень па панядзелках можна звярнуцца да старшыні раённай арганізацыі Марыі Сандрозд, па аўторках – да намесніка старшыні Алы Раеўскай і па серадах – да старшынь пярвічых арганізацый на тэрыторыі сельскіх Саветаў. Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання дапамогуць насельніцтву вырашыць праблемы, знайсці кантакт з мясцовай уладай.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *